Беларуская Служба

У Беларусі пачаў працаваць кол-цэнтр пад перапіс насельніцтва

02.10.2019 16:23
Нацыянальны статыстычны камітэце запусціў адмысловы кол-цэнтру, дзе можна атрымаць усю патрэбную інфармацыю аб правядзенні перапісу насельніцтва Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Gerd Altmann from Pixabay/CCC0

Адзіны даведачны нумар (8-801-100-3131) пазначаны на сайце Белстата. Патэлефанаваўшы па ім, можна бясплатна даведацца аб спосабах праходжання перапісу, адрасах стацыянарных участкаў і атрымаць іншую інфармацыю, паведамляе Белта.

«Такія пытанні арганізацыйнага плана паступаюць ужо сёння. Знайсці гэту інфармацыю можна і на галоўнай старонцы нашага сайта. Выбраўшы спосаб праходжання перапісу, які больш зручны для рэспандэнта, ён даведаецца пра ўсе падрабязнасці ў адпаведнай укладцы. Цяпер ужо можна азнаёміцца з інтэрактыўнай мапай размяшчэння стацыянарных участкаў па Менску і абласцях», – адзначылі ў Белстаце.

Працуе і прома-сайт перапісу па адрасах www.перепись.бел і www.census.by, дзе можна азнаёміцца з данымі кампаніі 2009 года і знайсці карысную інфармацыю і парады.
Акрамя таго, сёння пачало працаваць СМС-інфармаванне: некаторыя беларусы ўжо атрымалі запрашэнні паўдзельнічаць у перапісе.

З 4 па 30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва пад лозунгам «Погляд на сучаснае – крок у будучае». Рэспандэнтам прапануюць адказаць на 49 пытанняў, у тым ліку аб асноўных дэмаграфічных і нацыянальна-этнічных характарыстыках, міграцыйнай актыўнасці, адукацыі, крыніцах сродкаў да існавання, занятасці, колькасці дзяцей, жыллёвых умовах, гаспадарчай дзейнасці.

Папярэдняя кампанія праводзілася 10 гадоў таму.

юл